Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларуская школа ў Варшаве абвясьціла набор на новы навучальны год


Пачатак 2023/24-га навучальнага году у Беларускай школе ў Варшаве, архіўнае фота
Пачатак 2023/24-га навучальнага году у Беларускай школе ў Варшаве, архіўнае фота

Заняткі будуць праходзіць як у клясах, так і празь сеціва.

Адукацыйная пляцоўка Беларуская школа ў Варшаве (БШВ) прапанавала навучаньне дзецям з розных краін сьвету і запрасіла далучыцца да онлайн- і офлайн-заняткаў у новым, 2025/26-м навучальным годзе.

Беларуская школа ў Варшаве (БШВ) існуе зь верасьня 2022 году. Офлайн-заняткі вялі ў філіялах школы (Беласток, Варшава, Гданьск, Кракаў). У онлайн-рэжыме вялі заняткі з жыхарамі больш чым 30 краін сьвету (Вялікай Брытаніі, Беларусі, Грузіі, ЗША, Ірану, Італіі, Кіпру, Расеі, Турэччыны, Украіны, Японіі і інш.).

У школе ладзяць дадатковыя да стандартнай адукацыі краіны жыхарства заняткі ў прадметах беларускага кампанэнту: беларуская мова і літаратура, гісторыя, мастацтва Беларусі й іншыя. Заняткі доўжацца да пяці гадзін у тыдзень офлайн, да трох — онлайн.

У суботніх адзьдзелах БШВ могуць праводзіць дадатковыя офлайн-кансультацыі ў іншых прадметах, мастацкія гурткі. Адміністрацыя школы піша, што вывучаючы прадметы, якіх няма ў плянах замежных школаў, дзеці атрымліваюць духоўную сувязь з Радзімай, маюць беларускае асяродзьдзе, а пры спрыяльных умовах змогуць бяз стратаў часу працягнуць навучаньне ў вольнай Беларусі.

Каб аформіць заяўку на новы навучальны год, трэба запоўніць анкету.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG