Пра гэта ён сказаў у інтэрвію тэлеканалу «Россия 24», перадае ТАСС.
«Мы не адмаўляемся ні ад якіх формаў працы — ні ад двухбаковых, ні ад трохбаковых, прэзыдэнт [Расеі] пра гэта неаднаразова казаў. Галоўнае, каб <…> любыя фарматы ўключаліся не дзеля таго, каб раніцой нехта напісаў у газэтах, ці ўвечары паказаў па тэлевізары, ці потым пляткарыў у сацыяльных сетках, а дзеля таго, каб паступова, пачынаючы з экспэртнага ўзроўню і далей, праходзячы ўсе неабходныя ступені, рыхтаваць саміты. Вось такі сур’ёзны падыход мы будзем падтрымліваць», — сказаў Сяргей Лаўроў.
Таксама расейскі міністар адзначыў, што сустрэча Трампа і Пуціна, якая адбылася ў Анкарыджы на Алясцы 15 жніўня, паказала, што Злучаныя Штаты хочуць доўгага і трывалага міру.
Напярэдадні ў Белым доме ў Вашынгтоне адбыліся шматгадзінныя перамовы паміж лідэрамі ЗША, Украіны, Вялікай Брытаніі, Францыі, Нямеччыны, Італіі, Фінляндыі, NATO і Эўрапейскай камісіі аб дасягненьні міру ва Ўкраіне. Прэзыдэнт ЗША Трамп патэлефанаваў расейскаму кіраўніку Пуціну.
Дональд Трамп заявіў, што бачыць магчымасьць дасягненьня міру і сказаў, што і Пуцін хоча, каб вайна скончылася. Амэрыканскі прэзыдэнт пацьвердзіў, што ЗША гатовыя даць Украіне «добрую абарону і гарантыі», але ў NATO Ўкраіна ня ўвойдзе. Ён адзначыў, што мір павінен быць ня толькі справядлівым, але і доўгатэрміновым. Прычым для падпісаньня мірнай дамовы не канечне папярэдне спыняць агонь, дадаў Трамп.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Аддаць Данбас — гэта як аддаць Флёрыду». ЗША, Украіна і Эўропа дамовіліся пра сустрэчу Зяленскага і Пуціна і ня толькі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Гарантыі бясьпекі, спыненьне агню, саміт, палонныя. У Белым доме прайшла сустрэча прэзыдэнтаў ЗША і Ўкраіны. ВІДЭА