Жыхары Кабулу сказалі Радыё Свабода, што яны просяць рысу і «гатовыя прыняць сьмерць», тымчасам як Усясьветная харчовая праграма ААН (УХП) заявіла, што «сотні тысяч людзей адрэзаныя» ад цэнтраў выдачы харчаваньня.
Прэзыдэнты ЗША і Расеі Дональд Трамп і Уладзімір Пуцін сустрэнуцца тварам у твар упершыню за шэсьць гадоў. Саміт пройдзе ў горадзе Анкарыдж на Алясцы ў пятніцу, 15 жніўня.
За 25 гадоў знаходжаньня на пасадзе расейскі лідэр Уладзімір Пуцін сустракаўся з пяцьцю рознымі прэзыдэнтамі ЗША – Білам Клінтанам, Джорджам Бушам, Баракам Абамам, Дональдам Трампам і Джо Байдэнам – усяго 48 разоў. 15 жніўня ён сустрэнецца з Трампам на Алясцы.
Армэнія і Азэрбайджан могуць наблізіцца да падпісаньня гістарычнай мірнай дамовы ці хаця б абвясьціць пра яе дасягненьне, калі прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп прыме лідэраў гэтых краін у Белым доме. Матэрыял падрыхтавалі Армянская і Азэрбайджанская службы Радыё Свабода.
Цэнтральная выбарчая камісія Босьніі і Герцагавіны на сваім пасяджэньні ў Сараеве ўхваліла рашэньне адклікаць мандат прэзыдэнта Рэспублікі Сэрбскай Міларада Додзіка пасьля пацьверджаньня канчатковага выраку Судом Босьніі і Герцагавіны.
Суд у Малдове асудзіў кіраўніцу Гагаузіі Яўгенію Гуцул на 7 гадоў пазбаўленьня волі і кампэнсацыю дзяржаве ў памеры 40 мільёнаў леяў (прыблізна 2,3 мільёны даляраў у эквіваленце. — РС), якія нібыта былі выкарыстаны для незаконнага фінансаваньня партыі «Шор».
Цэнтральная выбарчая камісія Малдовы зарэгістравала для ўдзелу ў парлямэнцкіх выбарах палітычны блёк, сфармаваны экс-прэзыдэнтам краіны, лідэрам Партыі сацыялістаў Ігарам Дадонам, якога лічаць прарасейскім палітыкам.
Рашэньню папярэднічалі пратэсты ў многіх гарадах Украіны.
Палітыкі ў Эўразьвязе ўздыхнулі з палёгкай пасьля таго, як прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі зьмяніў сваю пазыцыю наконт заканадаўства, якое абмяжоўвала незалежнасьць двух ключавых антыкарупцыйных ведамстваў.
Цяпер найбольш значныя «забароненыя для палётаў» зоны зьяўляюцца ў выніку рэзкага росту ваенных рызык і поўнага закрыцьця паветранай прасторы рознымі краінамі ўва ўсім сьвеце.
Злучаныя Штаты і Эўразьвяз дасягнулі найбуйнейшай дамовы ў сфэры гандлю.
Расейскія войскі зрабілі маштабную начную атаку на Днепрапятроўскую і Харкаўскую вобласьці Ўкраіны, у выніку чаго загінула і пацярпела мноства людзей, а таксама быў нанесены значны ўрон.
Украіна таксама атрымала пацьверджаньне на набыцьцё ў ЗША 3 з 10 неабходных ёй сыстэм Patriot.
У пачатку ліпеня генэральны сакратар NATO Марк Рутэ заявіў, што Расея за тры месяцы вырабляе ўтрая больш боепрыпасаў, чым усе краіны – удзельніцы альянсу за год. Гэта значыць, што фактычна РФ мае 12-разовую перавагу ў вытворчасьці боепрыпасаў.
Паліцыя Малдовы паведаміла, што праз афіцыйныя каналы прыйшла інфармацыя аб затрыманьні ў Атэнах (Грэцыя) двух грамадзян Малдовы, адзін зь якіх — колішні лідэр Дэмакратычнай партыі Малдовы алігарх Уладзімір Плахатнюк, які знаходзіцца пад міжнароднымі санкцыямі.
Амэрыканская сьпявачка, паэтка і актывістка Пэці Сьміт выказала падтрымку Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода (РСЭ/РС), падкрэсьліўшы важнасьць незалежнай журналістыкі і папярэдзіўшы пра пагрозу скарачэньня фінансаваньня радыё цяперашняй адміністрацыяй ЗША.
У ліпені 1989 году быў пакараны смерцю 64-гадовы ўкраінец. Ён быў апошнім чальцом Украінскай паўстанцкай арміі, якога пакаралі смерцю савецкія ўлады.
Фэдэральны суд ЗША задаволіў хадайніцтва Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа (RFE/RL) аб папярэдняй судовай забароне ў справе супраць Амэрыканскага агенцтва глябальных мэдыя (USAGM) з той прычыны, што яно не пералічыла сродкі, прызначаныя RFE/RL паводле рашэньня Кангрэса ЗША.
Паколькі Расея надалей засяроджваецца на вайне ва Ўкраіне, слабее яе ўплыў уздоўж паўднёвай мяжы, асабліва ў Армэніі і Азэрбайджане. Гэта дае магчымасьць іншым гульцам, у тым ліку Турэччыне, Эўразьвязу і ЗША, пашырыць сваю прысутнасьць у рэгіёне.
Загрузіць яшчэ