«Алесь Аляхновіч далучыўся да нашай каманды ў 2020 годзе і забясьпечыў нашу працу ў эканамічных пытаньнях на прафэсійным узроўні. Ён аб’яднаў больш за 60 вядомых эканамістаў з розных краін, каардынаваў працу з аналітычнымі цэнтрамі, дапамагаў распрацоўваць праграмы рэформаў — ад фінансавай стабільнасьці да зялёнай эканомікі, працаваў над Стратэгіяй пераходу да Новай Беларусі», — паведаміла Сьвятлана Ціханоўская.
Паводле яе, Алесь Аляхновіч спыніў працу «па асабістых абставінах».
У сваю чаргу Алесь Аляхновіч назваў сваю працу ў Офісе Ціханоўскай пэрыядам «вялікай адказнасьці», «складаных выклікаў» і «часам натхненьня» і падзякаваў за магчымасьць працаваць у камандзе.
«Я ні на хвіліну не сумняюся, што праўда і перамога будуць за намі. Мы абавязкова пабачымся ў Новай Беларусі», — сказаў ён.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сталі вядомыя імёны новых прадстаўнікоў Аб’яднанага пераходнага кабінэту