Чарга на выезд у Польшчу перавысіла 4600 аўтамабіляў

На беларуска-польскай мяжы, архіўнае фота

Чарга на выезд у Польшчу праз пункт пропуску «Берасьце» сёньня ноччу паставіла новы рэкорд.

Паводле зьвестак Дзяржаўнага памежнага камітэту, на 6:00 раніцы чарга складала 4650 аўтамабіляў.

Да 8-й раніцы легкавых аўтамабіляў, якія стаяць у чарзе, паменела да 4600.

Таксама ў чарзе штораз больш аўтобусаў. Уначы іх было ўжо 140.

Учора ўдзень чарга складала больш за 4400 аўтамабіляў, але зь вечара да ночы іх колькасьць расла.

На гэты момант «Берасьце» — адзіны пункт пропуску, які дзейнічае на беларуска-польскай мяжы для легкавых аўтамабіляў. Астатнія закрытыя праз санкцыі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі заявілі аб рэкорднай чарзе транспартных сродкаў, якія чакаюць уезду ў краіны Эўразьвязу


ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Памежны камітэт: сярэдні час перасячэньня мяжы з ЭЗ у электроннай чарзе — больш за 6 сутак