Лукашэнка выходзіць зь міжнароднай ізаляцыі? Вэрсія Карбалевіча

Фотакаляж.

Па дарозе на сустрэчу з Пуціным на Алясцы амэрыканскі прэзыдэнт патэлефанаваў Лукашэнку. Паводле Трампа, мэтай званка Лукашэнку было жаданьне выказаць яму падзяку за вызваленьне зьняволеных.

Празь дзень Трамп зноў публічна згадаў зьняволеных у Беларусі. Палітычны аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч тлумачыць, што гэта можа азначаць.


ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Што хоча Трамп ад Лукашэнкі? Аналізуем з Кавалеўскім нечаканы званок Трампа і вынікі саміту на Алясцы