Белстат: жанчын у Беларусі больш за мужчын, а найбольш «жаночы» горад — Менск

Ілюстрацыйная выява

У Беларусі на 10 хлопчыкаў прыпадае 11,7 дзяўчынак. Найбольш жаночы горад — Менск, тут суадносіны 10/12. Такія зьвесткі апублікаваныя ў зборніку Белстату.

Больш за ўсё блізкая да гендэрнага балянсу Менская вобласьць — 11,3 жанчыны на дзясятак мужчын.

Пры гэтым беларускія жанчыны ў сярэднім на 2,8 гады старэйшыя за мужчын — гэта адбываецца з-за больш раньняй сьмерці мужчынскага полу ў параўнаньні з жаночым. Розьніца ў працягласьці жыцьця паміж мужчынамі і жанчынамі да пачатку 2025 году склала 10,5 гадоў.

Сярэдняму беларусу цяпер амаль 42 гады.

Самай маладой сярод абласьцей стала Берасьцейская — тут сярэдні ўзрост насельніцтва склаў 41,4 года, а Віцебская вобласьць найбольш старая — 43,6 года.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Жанчыны добрыя на доўгіх дыстанцыях». Як зьмянілася роля жанчын у палітыцы пасьля 2020 году


ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Вывезьлі гвалт у эміграцыю». Чаму гісторыя былой палітзьняволенай Мэрыем Герасіменкі тычыцца многіх