15 жніўня ў Анкарыджы кіраўнікі ЗША і Расеі спрабавалі знайсьці шляхі заканчэньня расейска-ўкраінскай вайны.
Як сказалі ў прэс-службе Лукашэнкі, гутарка адбылася 16 жніўня. Два палітыкі абмеркавалі становішча ў рэгіёне. Уладзімір Пуцін расказаў Аляксандру Лукашэнку пра вынікі сустрэчы Расея — ЗША, якая прайшла ў Анкарыджы 15 жніўня. Там Пуцін сустрэўся з прэзыдэнтам ЗША Дональдам Трампам.
Таксама яны абмеркавалі дэталі міждзяржаўных беларуска-расейскіх дачыненьняў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сустрэча Трамп – Пуцін: наступствы саміту без угоды