На Алясцы прайшоў мітынг у падтрымку Ўкраіны напярэдадні сустрэчы Трампа і Пуціна. Фотагалерэя

Каля тысячы чалавек прынялі ўдзел у мітынгу ў падтрымку Ўкраіны ў Анкарыджы, найбуйнейшым горадзе Аляскі. Пра гэта праекту Радыё Свабода «Ти як?» паведаміла грамадзкая арганізацыя Stand UP Alaska, адзін з ініцыятараў акцыі.