Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Закончыў працу ў Офісе Ціханоўскай дарадца ў эканоміцы Аляхновіч


Алесь Аляхновіч, архіўнае фота
Алесь Аляхновіч, архіўнае фота

Сьвятлана Ціханоўская паведаміла аб завяршэньні працы свайго дарадцы ў эканоміцы Алеся Аляхновіча.

«Алесь Аляхновіч далучыўся да нашай каманды ў 2020 годзе і забясьпечыў нашу працу ў эканамічных пытаньнях на прафэсійным узроўні. Ён аб’яднаў больш за 60 вядомых эканамістаў з розных краін, каардынаваў працу з аналітычнымі цэнтрамі, дапамагаў распрацоўваць праграмы рэформаў — ад фінансавай стабільнасьці да зялёнай эканомікі, працаваў над Стратэгіяй пераходу да Новай Беларусі», — паведаміла Сьвятлана Ціханоўская.

Паводле яе, Алесь Аляхновіч спыніў працу «па асабістых абставінах».

У сваю чаргу Алесь Аляхновіч назваў сваю працу ў Офісе Ціханоўскай пэрыядам «вялікай адказнасьці», «складаных выклікаў» і «часам натхненьня» і падзякаваў за магчымасьць працаваць у камандзе.

«Я ні на хвіліну не сумняюся, што праўда і перамога будуць за намі. Мы абавязкова пабачымся ў Новай Беларусі», — сказаў ён.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG