Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна ўключыла Менскі завод шасьцерняў і Менскі прыборабудаўнічы інстытут у санкцыйны пакет


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Рашэньне аб новых санкцыях супраць расейскага вайскова-прамысловага комплексу і яго партнэраў прыняла 16 жніўня Рада нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны.

Рашэньне ўвялі ў дзеяньне ўказам Уладзіміра Зяленскага. У паведамленьні прэс-службы прэзыдэнта гаворыцца, што беларускія прадпрыемствы пастаўляюць расейскім электроніку.

Агулам абмежаваньні закранулі 39 фізычных асоб і 55 кампаній (43 расейскіх, 10 кітайскіх, 2 беларускія), адзначаецца ў рэлізе.

Санкцыі прадугледжваюць 16 відаў абмежаваньняў, у тым ліку блякаваньне актываў, гандлёвых апэрацый, забарону на ўдзел у закупках, прыватызацыі, арэнду маёмасьці на тэрыторыі Ўкраіны, скасаваньне візытаў, паседжаньняў, перамоваў у пытаньнях складаньня дамоваў і пагадненьняў.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG