Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Грузію не ўпусьцілі Аляксандра «Маляваныча» Ждановіча


Аляксандар Ждановіч
Аляксандар Ждановіч

У аэрапорце Кутаісі па прылёце ў Грузію затрыманы беларускі актор Аляксандар Ждановіч, вядомы як «Маляваныч».

Як паведамляе Радыё Рацыя, актора доўга правяралі на пашпартным кантролі і потым пакінулі ў пакоі для перамешчаных асобаў.

Аляксандр Ждановіч: Як бы дадатковы дагляд пашпарта быў. Пасьля завялі на размову з афіцэрам. Я спытаўся — гэта допыт? Адказалі, што не. Спыталі, куды едзеце, кантакты, да каго едзеце, навошта? Я адказаў, куды я еду, да каго. Мне сказалі пачакаць. Дзесьці паўгадзіны чакаў, а пасьля паказалі мне паперку афіцыйную, што мне адмоўлена ў наведваньні Грузіі.

Раніцай а шостай Ждановіча пасадзяць на самалёт у Варшаву.

У дакуменце, які выдалі Ждановічу, сказана, што ён ня мае права знаходзіцца ў Грузіі, як падстава адзначаныя «іншыя прычыны».

Аляксандр Ждановіч меў выступіць перад беларусамі Батумі, для якіх ён «вёз новае прадстаўленьне і кніжкі», але ўлады Грузіі вырашылі інакш.

Актор Аляксандар Ждановіч, найбольш вядомы як «Маляваныч» зь дзіцячай праграмы «Калыханка», вымушана пакінуў Беларусь у лютым 2022 года.

У апошнія тыдні перад эміграцыяй на яго ціснулі, акторам цікавіліся спэцслужбы, выклікалі на допыт у Дэпартамэнт фінансавых расьсьледаваньняў.

Да таго актора звольнілі з тэатру імя Горкага і асудзілі на 9 дзён арышту за ўдзел у адным з пратэставых маршаў. Увосень 2020-га Аляксандар ня раз заяўляў, што выбары прэзыдэнта ў Беларусі сфальсыфікавалі, ён актыўна пісаў пра гэта ў сацыяльных сетках.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG